Мінчукі завінаваціліся камунальнікам амаль 5 мільярдаў рублёў
Столькі яны пратэрмінавалі за жыллёва-камунальныя паслугі на 1 студзеня.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", запазычанасць за "камуналку" зніжаецца. Так, у другой палове мінулага года яна паменшага на 130 мільёнаў рублёў.
Сярод неплацельшчыкаў лічацца больш за 22 тысячы ўладальнікаў кватэраў. Але 21 тысяча з іх — гэта людзі, якія маюць запазычанасць да трох месяцаў і менш. Каля тысячы мінчукоў не плацілі за свае кватэры па паўгода і больш.