Мінчукоў прымусяць цалкам аплочваць замену сантэхнікі

Пра гэта заявіў дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч


Рэянтовіч: "Прынята рашэнне аб тым, што замена сантэхнічнага абсталявання ў кватэрах будзе выконвацца за кошт сродкаў насельніцтва. У прынцыпе, гэта прадугледжана Жыллёвым кодэксам, 55-м артыкулам. Згодна з ім, наймальнік і ўласнік абавязаны ў кватэры мяняць сантэхнічнае абсталяванне: трубы, змяшальнікі — за свае ўласныя сродкі. Выкананне гэтага будзе забяспечана з 1 студзеня 2012 года"