Мінінфарм хоча закрыць газеты з-за некарэктнага асвятлення ў іх тэракту

Міністэрства інфармацыі Беларусі хадайнічае пра спыненне выпуску газет "Наша ніва" і "Народная воля" з-за некарэктнага асвятлення ў гэтых выданнях тэракту ў мінскім метро.

Пра гэта заявіў сёння міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каментуючы падачу пазову ў суд Праляскоўскі сказаў, што гэта "права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазіцыя".

"Тое, што яны асмеліліся дапамагаць некаторым палітыкам скакаць на костках пасля тэракту, — выбачэння такім рэчам не будзе", — падкрэсліў Праляскоўскі, дадаўшы, што цяпер рашэнне пра тое, ці будуць выдавацца гэтыя газеты, прыме суд, як гэта і павінна быць у цывілізаваных краінах.