Міністэрства спорта і турызма прапануе адмяніць візы для грамадзян ЕС

Аб неабходнасці адмяніць візы заявіў міністр Алег Качан, паведамляе БелТА. На яго думку, для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі неабходна вырашыць тры асноўныя праблемы --  развіваць сучасную турыстычную інфраструктуру, спрасціць візавы рэжым для турыстаў з краін Еўрасаюза, актыўна рэкламаваць адпачынак у нашай краіне.

У якасці спрашчэння візавага рэжыма Мінспорту бачыць як зніжэнне іх кошту, так і поўную адмену. Прапанова ўжо накіраваная ва урад.