Міністр эканомікі не выключае, што тэмп росту ВУП запаволіцца
Мікалай Снапкоў кажа, што тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту знізяцца да 1-3%.
Па яго словах, рост ВУП у значнай меры будзе прывязаны да эканамічнай сітуацыі ў асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.
Снапкоў: "Рэалізацыя праграм дзеянняў урада, якія, на наш погляд, дазваляюць мінімізаваць негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы, у выпадку аптымістычнага развіцця сітуацыі мы разлічваем 6-7% росту ВУП. Пры песімістычных, пры пагаршэнні знешнеэканамічных фактараў — пры сцісканні попыту ў нашых асноўных гандлёвых партнёраў, мы разлічвалі 1-3%".
Дарэчы, у 2010 годзе валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 7,6% у параўнанні з 2009 годам.