Міністр Сікорскі віншуе беларускіх палітвязняў з Калядамі

Як паведамляе Радыё Рацыя, ліст скіраваны зняволеным экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэю Саннікаву і Міколу Статкевічу, а таксама праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Радаслаў Сікорскі падкрэслівае ў віншаваннях значнасць апазіцыйнага руху і тое, што гэтая дзейнасць нясе надзею іншым беларусам.

Аналагічныя лісты адпраўленыя некалькім дзясяткам іншых апазіцыянераў у Беларусі, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, а таксама сваякам палітвязняў.