Міністра юстыцыі Галаванава знялі за свідравіну на лецішчы?
Дырэктар дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзімір Карпук зрабіў міністру свідравіну задарма — і быў звольнены разам з ім.
Як паведамляе nn.by, адстаўкі міністра юстыцыі Віктара Галаванава і чыноўніка Мінпрыроды Уладзіміра Карпука аказаліся звязаныя паміж сабой.
Афіцыйным тлумачэннем сыходу Карпука з пасады быў "учынак, неспалучальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе". На ягоны загад была зробленая свідравіна на адным з прыватных падворкаў, прычым кошт працы быў істотна заніжаны.
Паведамляецца, што ўчастак, на якім праводзіліся працы, належыць цяпер ужо былому міністру юстыцыі Віктару Галаванаву.