Мінсельгасхарч: Кошты на прадукты да канца года істотна не павялічацца
Пра гэта паведаміла сёння першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец.
Такім чынам, адзначае БЕЛТА, будзе выканана даручэнне прэзідэнта па стрыманні росту коштаў на харчаванне.
Таксама Каткавец заявіла, што ў крамах няма дэфіцыту пардуктаў цяпер і не будзе надалей. У крамах ёсць больш за 800 відаў малочнай прадукцыі, больш за 600 відаў мясной.