Мінск просіць Маскву і Астану асудзіць санкцыі з боку Еўрасаюза і ЗША

Як паведамляе БелаПАН, ліст з такой просьбай накіраваў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрыстэнку. Румас прапануе разгледзець гэтае пытанне на чарговым паседжанні савета ЕЭК.

Між тым, у самой камісіі кажуць, што ліст з Мінска пакуль не атрымлівалі. Найбліжэйшае паседжанне савета ЕЭК павінна прайсці ў Маскве 22 лютага.