Мінск увайшоў у дзесятку рэйтынга газеты Financial Times
Сярод самых прывабных для інвестараў гарадоў у катэгорыі "Эфектыўнасць затратаў на вядзенне бізнэсу" беларуская сталіца заняла дзевятае месца.
Першы радок у рэйтынгу ўплывовай брытанскай газеты ва ўкраінскага Харкава. Далей ідуць Днепрапятроўск, Тбілісі, Ніжні Ноўгарад, Казань, Растоў-на Доне, Белград, Самара і Сафія. Адзначым, што ўсе гарады Еўропы былі падзеленыя на чатыры групы па колькасці насельніцтва (агулам у рэйтынгу ўдзельнічалі 253 гарады і 110 еўрапейскіх рэгіёнаў).
У іншых катэгорыях рэйтынга "Еўрапейскія гарады і рэгіёны будучыні 2012-2013" (эканамічны патэнцыял, чалавечыя рэсурсы, якасць жыцця, якасць інфраструктуры і лёгкасць вядзення бізнэсу) сярод лідэраў беларускіх гарадоў няма. Затое ў іх ліку шмат гарадоў нашых суседзяў: украінскі Тэрнопаль перамог у катэгорыі мікра гарадоў, а Мікалаеў — сярод малых гарадоў, Яраслаўль атрымаў перамогу ў катэгорыі вялікіх гарадоў.
Адзначым, што па версіі газеты Financial Times Мінск не трапіў у ТОП-25 гарадоў будучага для інвестыцый. Лідыруюць там Лондан, Парыж і Вена. З найбліжэйшых да нас гарадоў туды патрапілі Варшава і Масква.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 7 сакавіка ў Канах.