Мінскае "Дынама" сёння гуляе ў гасцях з піцерскім СКА
Каманда Аляксандра Андрыеўскага правядзе чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Пачатак гульні а 18-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, мінскае "Дынама" мае 31 ачко пасля 26 матчаў, займае ў Заходняй канферэнцыі 10-е месца.
Учора стала вядома, што ў выязным складзе камандзе з'явіўся галкіпер Кевін Лаланд, якога ў пачатку кастрычніка адпраўлялі ў "Юнацтва". А вось яшчэ адзін дынамаўскі брамнік Ларс Хаўген адпраўлены на дапамогу ў тое ж "Юнацтва", якое выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе.
Фота — hcdinamo.by