Мінскае "Дынама" згуляе з рыжскімі аднаклубнікамі
Каманда Аляксандра Андрыеўскага паспрабуе выратаваць сітуацыю ў паўфінальнай серыі "Кубка надзеі".
Пакуль мінчукі яе прайграюць рыжскім дынамаўцам, у першых матчах, якія прайшлі ў гасцях, былі дзве адчувальныя паразы — 2:7 і 4:7. Гульня ў серыі ідзе да трох перамог. У выпадку нічыйнага ліку 2:2 для вызначэння фіналіста будуць прызначаныя буліты.
У панядзелак на "Мінск-Арэне" матч пачнецца а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, перад мінскім "Дынама" кіраўніцтва паставіла задачу выйграць спаборніцтвы.
Фота — hcdinamo.by