“Мінскае каханне” тэрарыста Брэйвіка звалі Надзеяй Вылегжанінай

Расійскі тэлеканал НТВ у праграме “Максімум” прысвячае сюжэт сувязям нарвежскага тэрарыста Андрэаса Брэйвіка другі тыдзень запар. У першай перадачы тэлевізіёншчыкі высвятлялі, навошта ён прыязджаў у Беларусь. Так, у эфіры з’явіўся адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ.

А вось у перадачы, якую паказалі 11 лютага, словы Рашэтнікава цалкам абверг палкоўнік памежных войскаў Аляксандр Цішчанка. Высвятляецца, што жанчыну, да якой прыязжаў Брэйвік, клічуць Надзея Вылегжаніна. Летам мінулага года Надзея хутка з’ехала з краіны разам са сваёй  мамай. Яна накіраваліся ў ЗША, у Паўночную Караліну. Там жанчына выйшла замуж за музыканта Браяна Хэлера.

НТВ-шнікі здолелі ўсё ж адшукаць яе, але размаўляць яна адмовілася, піша “Наша Ніва”.