Мінскіх міліцыянтаў накіроўваюць на курсы англійскай мовы

Англійскай авалодаюць не толькі аператары службы “102”, але і супрацоўнікі патрульна-паставой службы, а таксама АМАП. Многія самі выказалі жаданне прайсці навучанне, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.


Зрэшты, ужо цяпер на кожнай змене на лініі “102” працуе аператар, які ведае англійскую і гэта дапамагае.

Напрыклад, нядаўна ў міліцыю патэлефанаваў італьянец і патлумачыў, што ў яго арандаваную кватэру нехта заходзіць, калі жыхара няма дома. Зрэшты, інцыдэнт быў вычарпаны: невядомым візіцёрам апынулася гаспадыня кватэры, якая проста хацела праверыць, ці ўсё ў парадку.