Мінскія дынамаўцы рыхтуюцца да матчаў з "Легіяй" і "Краснадарам"
Футбалісты мінскага "Дынама" выйдуць з адпачынку 9 студзеня.
Як паведамляе "Прессбол", у першыя дні іх чакае паглыблены медагляд, а таксама тэставанне. Дзеля гэтага каманда адправіцца ў Гомель, дзе ёсць адпаведная апаратура.
А 25 студзеня падапечныя Аляксандра Седнева вылецяць у турэцкую Анталію — на першы замежны збор. Па традыцыі ён працягнецца два тыдні. У папярэдніх планах значацца два кантрольныя матчы. 28 студзеня дынамаўцы падужаюцца сіламі з варшаўскай "Легіяй" , а 1 ці 2 лютага згуляюць з расійскім "Краснадарам".