Мінсувязі павінна "напружыцца" над тым, каб роўмінг патаннеў

Выступаючы на нарадзе з новым складам урада, ён звярнуў увагу, што беларускі тарыф на роўмінг - адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы.

Звяртаючыся да міністра сувязі і інфарматызацыі Мікалая Панцялея, Лукашэнка адзначыў, што  патэнцыял галіны "цалкам не рэалізаваны". "Гэта тычыцца пытанняў якасці і даступнасці інтэрнэт-паслуг, прыёму лічбавага тэлебачання. У нас адны з самых высокіх на постсавецкай прасторы тарыфы на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу", - цытуе прэзідэнта БЕЛТА.

"Таму напружвайцеся", - рэзюмаваў Лукашэнка.