Мінюст праводзіць чарговую праверку Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

Падчас яе міністэрства правярае арыгіналы дакументаў адвакатаў за 2010-2011 гады. У іх пералік уваходзяць асабовыя рахункі, дамовы з кліентам на аказанне юрыдычнай дапамогі, квітанцыі пра занясенне ганарару, ордары, часопісы рэгістрацыі дамоў. Практычна ўсе гэтыя дакументы ўтрымоўваюць звесткі, якія складаюць адвакацкую таямніцу, паведамляе Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Нагадаем, што ў студзені-лютым 2011 года Мінюст ладзіў праверку калегіі па просьбе Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Яшчэ дзве праверкі адбыліся ў красавіку і траўні. У выніку праверак сёлета былі спыненыя адвакацкія ліцэнзіі 7 адвакатаў. Большасць з іх абаранялі фігурантаў палітычнай "справы 19 снежня".