Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал парнага разраду “Ралан Гарос”

У паўфінале адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе іх сапернікамі ў мужчынскім парным разрадзе стануць француз Міхаэль Ллодра і серб Ненад Зымонджыч.

А вось беларуска Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Марыяй Кірыленка выбыла з жаночага парнага разраду. Дзяўчаты саступілі ў чвэрціфінале амерыканкам Лізэль Хубер і Лайзе Рэйманд, паведамляе БелаПАН.