Мірны прайграў у змяшаным разрадзе, але гуляе на "Ралан Гарос" у парным

Іх крыўдзіцелямі былі расіянка Алена Весніна і Леандэр Паес з Індыі. Лік — 6:4, 5:7, 5:10 (тай-брэк).

БелаПАН нагадвае, што Мірнага чакае паўфінал парнага разраду, дзе ён гуляе разам з канадцам Дэніэлам Нестарам (на здымку). Іх сапернікамі будуць італьянскія тэнісісты. Летась Мірны і Нестар былі пераможцамі адкрытага чэмпіянату Францыі ў парным разрадзе.

Фота — wp.pl