Міжнародны мотафестываль “Ваўчыныя тропы” распачнецца сёння пад Бабруйскам
Ва ўрочышчы Глінішча на працягу трох дзён, з 3 па 5 чэрвеня, арганізатары плануюць сабраць каля 30 тысяч удзельнікаў.
Плануецца вялікі рок-канцэрт, дыскатэка, феерверкі, мотаконкурсы, сілавое шоў, армрэслінг, валейбол, пэйнтбол, а таксама баі без правілаў з удзелам зборных камандаў Беларусі і Украіны, адзначае 222.by.
На другі дзень мотафестывалю пройдуць спаборніцтвы па джып-батлу, аўтакросу, воднаматорнаму спорту і кантры-кросу. Бабруйцы ўбачаць мотапарад, а таксама паказальныя выступы картынгістаў, матацыклістаў, парашутыстаў і казачага аддзела. Паралельна будзе праходзіць конкурс на самыя лепшыя матацыкл у розных намінацыях.
Фінальны дзень па мота-квадракросу пройдзе з удзелаў камандаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі.