МНС: мы паспяхова перакрылі трансляцыю на ўсіх FM-станцыях сталіцы

У Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях кажуць, што "ўсё спрацавала нармальна". Выратавальнікі з дапамогай свайго абсталявання "ўклініліся ў трансляцыю радыёстанцый і перадалі запланаванае паведамленне".

Жаночы голас у эфіры паведаміў: "Увага, праводзіцца праверка аўтаматызаванай сістэмы апавяшчэння". Далей на працягу 10 секундаў ішлі гукавыя сігналы для прыцягнення ўвагі, паведамляе БелаПАН.

МНС адзначае, што ў выпадку ўзнікнення рэальнай масштабнай надзвычайнай сітуацыі FM-станцыі — адзін са спосабаў апавяшчэння насельніцтва пра небяспеку.

Фота — bymedia.net