Моцны вецер перакуліў павільён на транспартным прыпынку ў Віцебску

Здарылася гэта 9 красавіка прыкладна а 18.00. На шчасце, ніхто з людзей, што чакалі транспарту, не пацярпеў. Разам з павільёнам прыпынку паваліўся рэкламны шчыт.

Хуткасць ветру ў Віцебску ў гэты дзень сягала 16 метраў за секунду, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.

Фота: Народныя навіны Віцебска