МТС абяцае сысці з Беларусі, калі дзяржпакет будзе прададзены "налева"
Так расійскі сотавы аператар адрэагаваў на пагрозу беларускіх уладаў выставіць сваю долю ў беларускай кампаніі МТС на міжнародныя таргі.
Калі ўлады Беларусі рэалізуюць сваю пагрозу і выставяць на міжнародныя таргі належны ім 51% долю беларускага аператара МТС, то на гэтых жа таргах пакупнікам будуць прапанаваны і 49% доля, якая знаходзіцца ва ўласнасці расійскага ААТ "Мабільныя Тэлесістэмы" (МТС). Пра гэта сёння заявіла прадстаўнік расійскай кампаніі Алена Каханоўская.
У той жа час яна падкрэсліла, што МТС па-ранейшаму цікавіць выкуп дзярждолі ў СП, але па "разумным кошце". Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ацаніў дзяржаўную долю Беларусі ў МТС у 1 млрд. долараў, піша АФН.