Муж ледзь не забіў жонку за перасунутыя канапу і тэлевізар

Жыхар Слоніма, які злоўжываў алкаголем, ужо болей за год перыядычна збіваў сваю жонку. Але ў той дзень, калі жанчына перасунула ў часе ўборкі канапу і перанесла з кухні ў пакой тэлевізар, муж ударыў яе нажом у жывот, піша “Гродзенская праўда”.

Пацярпелая заціснула рану рукой і выскачыла з кватэры да суседкі, адкуль выклікала медыкаў і міліцыю. Рана выявілася несмяротнай і жанчына цяпер знаходзіцца ў лякарні. Муж з месца здарэння знік і яго шукае міліцыя.