Муж жартам стрэліў з пісталета ў жонку і патрапіў у вока
Куля выйшла праз падбародак.
Няшчасны выпадак адбыўся ў Рызе. Мужчына дастаў з пісталета абойму і забыўся пра патрон, які застаўся ў ствале. Верагодна, ён жартаваў, калі пачаў цэліцца ў жонку. Раптоўна раздаўся стрэл і цяжкапараненая жанчына ўпала. Выжыла яна цудам. Распачатая крымінальная справа, інфармуе сайт delfi.lv.