Хлопец паліў цыгарэту і перакуліў на сябе ёмістасць з бензінам
Вадкасць адразу ж загарэлася, агонь ахапіў чалавека.
Здарэнне адбылося з жыхаром вёскі Жырмуны Воранаўскага раёна, 1991 года нараджэння. Цяпер ён у бальніцы, апёкі цела складаюць 80%, інфармуе БЕЛТА.