Мужчына з ужываннем гвалту выкраў пачак цыгарэт
Здарэнне адбылося ўвечары 5 студзеня ў краме горада Століна.
Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, у міліцыю звярнулася пацярпелая — прадавец "Столінскага райпо". Невядомы, пагражаючы жанчыне, выкраў з прылаўку пачак "Кэмалу".
Міліцыянты высветлілі, што рабаванне здзейсніў 31-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. За скрадзеныя цыгарэты коштам менш чым 10 тысяч рублёў яму пагражае да 2 год пазбаўлення волі.