Мужчына захапіў закладнікаў і патрабуе дастаўку піцы

Ён утрымлівае дваіх выкладчыкаў, вахцёра і дваіх навучэнцаў. Мужчына пагражаў закладнікам прадметам, падобным на пісталет.

З тэрарыстам праводзяцца перамовы. Між іншым, ён запатрабаваў ежу і пітво. Як інфармуе РІА "Новости", умоваў, на якіх вызваліць закладнікаў, мужчына не называе, але чакае дастаўку піцы.

Аднаго з закладнікаў ён адпусціў.