МВФ пакуль не будзе абмяркоўваць з Беларуссю новы крэдыт
Прынамсі, сёлета перамовы пра новую пазыку не адбудуцца.
Раней афіцыйны Мінск заяўляў, што чакае адпаведную місію МВФ у першай палове снежня. Беларусь хацела атрымаць крэдыт у памеры 5-8 мільярдаў долараў. Аднак перамовы не адбудуцца, паколькі “беларускія ўлады не прадэманстравалі цвёрдасць сваіх намераў у правядзенні рэформаў”. Пра гэта заявіла старшыня прадстаўніцтва фонду ў Мінску Наталля Калядзіна.
Пры гэтым супрацоўнікі МВФ працягнуць узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі ў пытаннях эканамічнай палітыкі, перадае РИА Новости.