Мядзведзева і Пуціна заклікаюць заступіцца за Каваленку
З такім заклікам выступіў грамадскі камітэт "За волю".
Сябры камітэта просяць прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і прэм’ера Уладзіміра Пуціна паўплываць на пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі наконт палітвязня Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку, перадае Радыё "Свабода".
Сябра камітэту Ганна Шапуцька кажа, што прыкладам для іх былі падзеі 1996 года. Тады галадоўка беларускіх апазіцыянераў у той жа "Валадарцы" скончылася паспяхова. Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын заклікаў Лукашэнку вызваліць Вячаслава Сіўчыка і Юрыя Хадыку, і іх жыцці былі ўратаваныя.
Нагадаем, што З 8 лютага Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку. Пры росце 182 сантыметры ён важыць 51 кілаграм.
Фота: Радыё "Свабода"