Мытны камітэт: Беларусы ўжо набылі гадавую норму іншамарак

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі 4 красавіка на паседжанні Палаты прадстаўнікоў. Старшыня ДМК патлумачыў, што гэта адбываецца праз тое, што істотна ўзрос лік аўтамабіляў, якія закупляюць за межамі Беларусі і ўвозяць з большага праз беларуска-літоўскую мяжу.

"Калі раней за дзень мы збіралі мытных плацяжоў па 4 млрд рублёў, то цяпер каля 10-17 млрд рублёў штодня", — цытуе БЕЛТА Шпілеўскага.