МЗС Беларусі занепакоены абвінавачаннямі ў пастаўках зброі

У МЗС Беларусі занепакоены з'яўленнем заявы генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, які абвінаваціў Беларусь у незаконных пастаўках баявых верталётаў у Кот-д'Івуар.


Пра гэта сказаў БелаПАН прэс-сакратар замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. "Беларусь заўсёды вельмі адказна ставілася да выканання ўсіх патрабаванняў і рашэнняў Рады бяспекі ААН. У Беларусі створана эфектыўная сістэма экспартнага кантролю над узбраеннем", — заявіў Савіных.

У Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі заяву Пан Гі Муна пакуль не каментуюць.

Раней, да ўводзін эмбарга ААН, Беларусь неаднаразова пастаўляла зброю і ваенную тэхніку ў Кот-д`Івуар.