МЗС Літвы замест санкцый прапануе спрасціць візавы рэжым з Беларуссю
Літва не ўхваляе намер Еўрасаюза прымяніць эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі.
Падрыхтаваны дыпслужбай ЕС дакумент у сувязі з магчымым увядзеннем эканамічных санкцый у адносінах да Беларусі будзе абмяркоўвацца на наступным тыдні на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС. МЗС Літвы ўжо выказаў сваю пазіцыю з гэтай нагоды: "Мы не ўхваляем тыя эканамічныя санкцыі, праз якія могуць пацярпець грамадзяне Беларусі".
"У першую чаргу трэба вызначыць мэты такіх захадаў, мадальнасць і іх магчымае дзеянне. Таксама неабходна прадугледзець і выпадкі іх адклікання, калі сітуацыя ў Беларусі будзе мяняцца", — сказана ў дакуменце, які быў падрыхтаваны МЗС Літвы і перададзены ўраду.
"Мы мусім думаць не толькі пра захады ў адносінах да рэжыму, але і пра тое, як цяпер дапамагчы беларускаму грамадству, як зрабіць яго больш адкрытым. Адзін са спосабаў такой адкрытасці ў адносінах да ЕС — гэта спрашчэнне візавага рэжыму, трэба пачаць перамовы пра гэта", — піша МЗС.