На 16 лютага выклікалі ў Генпракуратуру Алеся Бяляцкага
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" мяркуе, што, хутчэй за ўсё, гэты выклік звязаны з актыўнай дзейнасцю цэнтра.
Хутчэй за ўсё, лічыць Алесь Бяляцкі, ён будзе папярэджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
"Калі гэтак адбудзецца, я адразу катэгарычна не згодны, -- пракаментаваў сітуацыю сам Алесь Бяляцкі. Артыкул 193.1 — “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” — супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным пагадненням Рэспублікі Беларусь, узятым ёю на сябе ў сферы абароны правоў чалавека. Гэта рэпрэсіўны артыкул, накіраваны на ўдушэнне грамадскай актыўнасці ў Беларусі", — кажа Бяляцкі.
Гутарка Бяляцкага ў Генпракуратуры павінна адбыцца ў 15 гадзінаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".