На 27-мы дзень народзінаў жонкі муж падараваў ёй карову
Яна стала восьмай у сямейнай гаспадарцы.
Неардынарны падарунак зрабіў Аляксандр Несцераў з вёскі Баеўка Крычаўскага раёна Магілёўшчыны сваёй жонцы Вользе. Калі ўсе сябры і сваякі сабраліся за святочным сталом, муж падараваў ёй рагулю.
Дарэчы, акрамя кароваў у сямейнай гаспадарцы ёсць тры быкі, дзесяць свіней і каля сотні хатніх птушак, піша газета “Магілёўскія ведамасці”.
Ці ўзрадавалася жанчына такому падарунку і звязанай з ім новай працоўнай нагрузцы, выданне не паведамляе.
Фота — drinkblog.ru