На адкрыццё помніка Якубу Коласу не запрасілі паэтавага сына
Канфуз адбыўся 4 верасня ў Ганцавічах, дзе адзначалі Дзень беларускага пісьменства.
У рамках свята прайшло адкрыццё помніка маладому Канстанціну Міцкевічу – Якубу Коласу. На пачатку мінулага стагоддзя ён настаўнічаў недалёка ад Ганцавічаў. Але, як піша nn.by, на адкрыццё помніка не запрасілі сына Якуба Коласа — Міхася Міцкевіча.
Сын Коласа прыехаў у Ганцавічы сам. Ён прысутнічаў на адкрыцці помніка свайму бацьку. Але яго праігнаравалі, і ён стаяў у натоўпе як звычайны глядач.