На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі "Нёман" выйграў сёмы матч запар

Варта адзначыць, што ў чэмпіянаце "Нёман" зараз займае трэцяе месца, пасля "Металурга" і "Гомеля".

Дарэчы, аўтсайдар чэмпіянату — ХК "Магілёў" учора таксама атрымаў перамогу, перадае БелаПАН. З лікам 4:3 ён адолеў "Хімік-СКА". Гэтая перамога дазволіла магілёўцам перапыніць серыю паразаў, якая дасягнула ўжо шасці матчаў.

Вынікі іншых матчаў: "Шахцёр" — "Віцебск" — 5:2, "Ліда" — "Брэст" — 6:1.

Фота — telegraf.by