На Алімпіяду ў Лондан могуць паехаць 180 беларускіх спартсменаў
Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Алег Качан.
Для параўнання, у Атланту-1996 паехалі 159 беларускіх спартсменаў, у Сідней-2000 — 139, у Афіны-2004 — 151, у Пекін-2008 — 182.
Паводле словаў Качана, на сённяшні дзень беларускія атлеты ўжо заваявалі 105 алімпійскіх ліцэнзій у 19 відах спорту, інфармуе БЕЛТА.
Таксама міністр нагадаў, што задача на Лондан-2012 застаецца ранейшай — заваяванне 25 медалёў, 5 з якіх мусяць быць залатымі.