На Алімпіядзе за зборную Беларусі могуць згуляць Радзівонаў і Брэсан
Сёння быў агучаны пашыраны спіс беларускай алімпійскай зборнай. У яго ўключылі 43 футбалістаў.
Побач з маладымі гульцамі ў спіс патрапілі такія вопытныя майстры, як Аляксандр Глеб, Сяргей Карніленка, Віталь Радзівонаў, Сяргей Кісляк, Рэнан Брэсан (на здымку) і Антон Пуціла, інфармуе БЕЛТА. У адпаведнасці з рэгламентам турніра, у канчатковую заяўку патрапяць толькі 18 футбалістаў, толькі трое з іх могуць быць старэйшыя за 23 гады.
Канчатковы склад алімпійскай зборнай Беларусі вызначыцца да 6 ліпеня, а сам турнір распачнецца ў Вялікабрытаніі з 25 ліпеня.
Фота — bymedia.net