На беларуска-ўкраінскай мяжы ў 2013 годзе не будзе аўтачэргаў?
На беларуска-ўкраінскай мяжы ў 2013 годзе не будзе аўтачэргаў?
Як паведамляе “Урадавы партал Украіны”, квота будзе павялічаная на 5500 перавозак. Гэта стала магчыма дзякуючы перамовам беларускага і ўкраінскага боку.
Сёлета Беларусь выдала 41 тысячу дазволаў украінскім кіроўцам на грузавыя перавозкі. Пазней квота па просьбе ўкраінскага боку была павялічаная. Але ўжо ў канцы лістапада ўсе дазволы былі выкарыстаныя. Гэта выклікала чэргі на ўкраінска-беларускай мяжы.
Фота — tervist.ru