На Брэстчыне спрабуюць вызначыць сапраўдны ўзровень беспрацоўя

Праверка праводзіцца ў трох населеных пунктах вобласці — Брэсце, Пінску і пасёлку Мухавец. Беспрацоўнымі лічацца не толькі тыя, хто зарэгістраваўся на “біржы працы”. У іх лік трапляюць і фактычна беспрацоўныя, што за месяц да звароту ў службу працаўладкавання сам актыўна шукаў працу або гатовы прыступіць да яе праз два тыдні пасля апытання.

Сёлетняе апытанне будзе трываць да 23 лістапада. Гэта “генеральная рэпетыцыя”. Паўнавартасна методыку будуць выкарыстоўваць з наступнага года. Яна больш адпавядае стандартам Міжнароднай арганізацыі працы, Сусветнага банку і ААН.

Нагадаем, што цяпер ўзровень зарэгістраваных на “біржы працы” ў Беларусі вагаецца каля 1%.