На Брэстчыне затрымалі чачэнскіх баевікоў, якія збіраліся перабрацца ў ЕС

КДБ Беларусі паведамляе, што разам з баевікамі быў затрыманы яшчэ адзін грамадзянін іншай дзяржавы, які аказаў узброены супраціў. Яго асоба высвятляецца.

Баевікі будуць перададзеныя Расіі. РІА "Новости" адзначае, што для нелегальнага пераходу ў Польшчу яны збіраліся скарыстацца маршрутам, які раней паспяхова выкарыстоўваўся іншымі чачэнцамі.

На здымку чачэнец, затрыманы ў Беларусі ў 2005 годзе. Фота — bymedia.net