На брэсцкай біржы колькасць вакансій вайскоўцаў амаль дасягнула паўсотні

Аклады камандзіраў аддзяленняў, узводаў вагаюцца ад мільёна да двух з нечым мільёнаў рублёў.

Патрэбныя таксама начальнікі з тэхнічнай адукацыяй, у прыватнасці, шматлікія начальнікі радыёстанцый. Заяўлена патрэба і ў простых механіках, слесарах-рамонтніках.