На БТ прозвішча дзейнай дэпутаткі напісалі з памылкай (фота)
Гэта пабачылі гледачы тэлеканала "Беларусь-2", якія ўчора сачылі за дэбатамі кандыдатаў у дэпутаты.
Злева зверху на экране было напісана "па-беларуску" "Шілава", хаця мусіла быць "Шылава".
Адзначым, што Святлана Шылава — дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесніца старшыні Беларускага саюза жанчын. Нагадаем, падчас дэбатаў яшчэ адзін кандыдат Яўген Крыжаноўскі параіў Шылавай не ісці на другі тэрмін, а вяртацца "ў прафесію... ў сям'ю".