На чыгуначнай станцыі Брэст-Паўночны адбылася ўцечка таксічнага рэчыва
Здарэнне адбылося 9 студзеня. Пацярпелых няма.
З вагона грузавога цягніка, які ішоў з Нямеччыны ў Расію, Паўночны адбылася ўцечка дытыяніту натрыю. Гэта малатаксічнае рэчыва, але яго пыл выклікае раздражненне, паведамляе БЕЛТА.
На месца здарэння працавалі шэсць машын выратавальнікаў — аўтацыстэрны і аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны. Выявілася, што ў адным з вагонаў разгерметызаваліся пяць металічных ёмістасцяў. Агулам у вагоне было 280 ёмістасцяў па 200 л кожная.
Выратавальнікі астудзілі ёмістасці ўсярэдзіне вагона. Наступствы аварыі выратавальнікі ліквідавалі за тры гадзіны. Прычына разгерметызацыі ўдакладняецца.