На чыноўніка з-пад Пухавічаў пачалі 115 крымінальных справаў
Усе яны тычацца атрымання хабару і крадзяжу грашовых сродкаў пры вылучэнні зямельных участкаў.
Як паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на барысаўскую раённую газету "Адзінства", своеасаблівым рэкардсменам стаў старшыня Блонскага сельвыканкаму.
Дарэчы, паводле звестак міліцыі, на Міншчыне сёлета ывявілі больш за 300 карупцыйных злачынстваў.