На дзяўчыну ў пераходзе мінскага метро нападаў жабрак (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, міліцыя высветліла, што на дзяўчыну нападаў 15-гадовы жыхар Оршы. На працягу некалькіх гадоў ён прыязджаў у сталіцу жабраваць, пераважна каля буйных гандлёвых цэнтраў.

Хлопец прызнаўся, што ў дзяўчыны ён хацеў адабраць сумку. Але яна аказала супраціўленне і зламыснік ўцёк, пакінуўшы свой шалік, якім спрабаваў душыць пацярпелую.