На Еўрабачанне-2013 Алёна Ланская павязе 350 кг пернікаў і 500 л гарэлкі

Акрамя конкурснай песні "Solayoh" на трох мовах і трох рэміксаў, у Швецыю Ланская павязе і свой дэбютны англамоўны альбом. У яго трапілі адразу 17 еўрапейскіх трэкаў. Афіцыйная прэзентацыя дыска адбудзецца 11 траўня на беларускай вечарыне.

У промапрадукцыі ў Ланской больш за 50 розных найменняў, піша "Комсомольская правда". Акрамя традыцыйных дыскаў, маек, асадак і значкоў у Мальмё на адмысловай фуры адправяць 1000 пернікаў, столькі ж бутэлек гарэлкі, 400 скрынак зефіру, 1000 скрынак мармеладу і дражэ, столькі ж шакаладак "Алёнка" і 400 скрынак цукерак. Акрамя таго, у промапрадукцыю трапілі 500 флэшак для кампутара, столькі ж куртак-вятровак. Будзе і адмысловы кубік-рубік, і крыштальная дэкаратыўная планета, і кубкі ды інш.

Так выглядаюць "пернікі Ланской"

Фота — kp.by