На Гомельшчыне 50 населеных пунктаў застаюцца без электрычнасці
Прычынай сталі снегапады, якія прыйшлі ў Беларусь апошнімі днямі.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў.
Габрылёў: "Пяцьдзясят населеных пунктаў яшчэ без электраэнэргіі ў шасці раёнах вобласці. Працы па-ранейшаму вядуць работнікі "Гомельэнэрга".
Па словах Габрылёва, у абясточаных пунктах — шэсць школаў, два дзіцячыя садкі і дзве фермы.
Фота — liveinternet.ru