На Гомельшчыне аштрафавалі фірму, якая своечасова не атрымала прыбытак
Беларуска-нідэрландскае СП “Аміпак” не атрымала ад расійскіх партнёраў 11 мільёнаў расійскіх рублёў.
Валютная выручка не прыйшла ў вызначаныя тэрміны па шасці кантрактах са структурамі ў Расіі. Па 14 імпартных знешнегандлёвых дамовах фірма не атрымала абсталяванне і камплектуючыя да яго, хоць заплаціла 45 тысяч долараў і 87 тысяч еўра, інфармуе БелаПАН.
Агульная сума не атрыманых СП “Аміпак” валюты і тавараў склала болей за 4 мільярды рублёў у эквіваленце. За нядобрасумленнасць сваіх замежных партнёраў фірма цяпер яшчэ і заплаціць 900 мільёнаў рублёў штрафу.